Аднаўленне маёнтка Альфрэда Ромера

Веснавымі выходнымі людзі сабраліся, каб прыбраць тэрыторыю вакол маёнтка Альфрэда Ромера ў Каралінаве.

Хочам персанальна падзякаваць кожнаму, хто быў датычны гэтай справы. І тым, хто адгукнуўся на асабістую просьбу, і тым, хто вырашыў дапамагчы цалкам самастойна.

Працавітым, прыгожым дзяўчынкам-сонейкам і стрыманым, моцным хлапцам.

Хто спецыяльна прыехаў здалёк, каб аддаць даніну павагі сваёй школе, і тым, хто жыве побач.

Хто патрапіў у кадр, і хто застаўся за ім. Хто не быў, але перавёў грошы на рахунак. Такіе розные ва ўсіх гісторыі. Толькі адно аднолькавае: вялікае сэрца, якое ўмее адгукацца на  патрэбу.

Вялікі дзякуй за цудоўны дзень!