Гэты месяц атрымаўся багаты на падзеі!
Мы сустрэліся з жыхарамі навакольных вёсак, паслухалі пра гісторыю маёнтка і Ромераў, зладзілі невялічкі пікнік, дзе паздяліліся з гасцямі навінамі, планамі, а таксама пернічкамі з выявамі гербаў роду Ромераў і Сулістроўскіх.
Прывезлі да маёнтка кантэйнер-бытоўку, каб было зручнае месца для будаўнікоў, дзе можна адпачываць і захоўваць інструмент і будаўнічыя матэрыялы
З дапамогай інжынэраў, якія вывучалі стан канструкцый будынка, знайшлі цікавыя лісты з мінулага, перакладам якіх зараз займаемся
А яшчэ пачысцілі і аднавілі калодзеж!