Аднаўленне маёнтка Альфрэда Ромера

Ля маёнтка Ромера ў Каралінова з'явілася электрычнасць! Зараз ладзіць рамонтныя і супрацьаварыйныя работы будзе куды зручней.

Дзякуем хлопцам з Пастаўскіх электрасетак за якасную і хуткую працу.

І, канешне, дадаем фота працэса:

У планах бліжэйшым часам пачысціць і аднавіць калодзеж. Ну і, вядома ж, займаемся паперамі, каб хутчэй можна было пачаць рамонт даху.