На ганку Ромераўскага маёнтка засталіся такія вось фрагменты пліткі ХІХ ст.
Пераварочваем адбіты кавалак пліткі - і вуаля!
Таўро "Зорка Давіда" выдае, што кераміка ў Каралінове - з завода Дзевульскага і Лянге.
У 1882 г. Ян Дзевульскі і браты Юзаф і Ўладзіслаў Лянге запусцілі першую фабрыку керамічнай пліткі ў г. Апочна.
Галаўны офіс у іх быў у Варшаве, а вытворчасць - у Апочна і Славянску.
На тое, што гэта польская плітка з Opoczno, а не з Славянску, паказвае адсутнасць у цэнтры таўро літары С.