Сядзіба Ромера ўключае ў сябе не толькі будынак маёнтка, але яшчэ і былы парк і сад плошчай у 4 гектары. Зараз на прылеглай да маёнтка тэрыторыі можна сустрэць шмат велічных дрэваў.
У архіве Пастаўскага краязнаўчага музея захоўваюцца план-схемы сядзібы, уключна з будынкамі і пазнакамі асобных дрэваў.